Рыжкаў: як жывеш, вясковец?

Грамадства

IPG_1

Прайшла сустрэча жыхароў вёскі Рыжкаў з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Лук’яненкі. Яе ўдзельнікамі таксама сталі прадстаўнікі мясцовай улады, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Асноўнае пытанне, якое паднялі вяскоўцы, датычылася работы магазіна. Ён зачынены з-за кадравай праблемы – няма прадаўца. Пры гэтым нараканняў на аўтамагазін у насельніцтва няма. Прадукты і іншыя патрэбныя тавары прывозяць у вёску практычна штодня, толькі не заўсёды ў зручны час для людзей, якія днём знаходзяцца на працы.

Абмеркавалі і іншыя праблемы. Напрыклад, цікавіць вяскоўцаў, калі пачнецца знос пустуючых дамоў. А такіх у Рыжкаве нямала. Тэрыторыя вакол іх зарастае хмызняком, з-за якога часам дрэнна праглядваецца дарога пры выездзе з адной вуліцы на другую.

У цэлым сустрэча прайшла на пазітыве. Яна дазволіла даведацца аб хвалюючых вяскоўцаў праблемах з першых вуснаў. Пытанні, якія патрабуюць дэталёвага вывучэння, узяты на кантроль.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *