У ААТ «Чамярыскі» прыехалі маладыя спецыялісты

Грамадства

Molodye

Як расказаў старшыня Чамярыскага сельскага Савета Адам Царанок, сёлета да іх прыехала 15 маладых спецыялістаў. Працаваць яны будуць ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Найбольшая колькасць – у адкрытым акцыянерным таварыстве. З некаторымі з іх мы пазнаёміліся бліжэй.

Анастасія Краўчанка родам з Чамярыс, вярнулася на малую радзіму пасля заканчэння Гомельскага аграрнага каледжа. Зараз яна – бухгалтар. Вікторыя Гайваранюк займае пасаду інжынера па ахове працы. Вучылася ў Мазырскім універсітэце на інжынерна-педагагічным факультэце.

Пра Анастасію Сізову як пра маладога і перспектыўнага эканаміста я пачула крыху раней ад яе калег, якія ацанілі і цягу да вучобы, і мэтанакіраванасць выпускніцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

На маё пытанне, як сустрэлі ў гаспадарцы, ці задаволены бытавымі ўмовамі, адказалі, што ўсё нармальна. Жывуць у інтэрнаце, не сумуюць.

Скажу шчыра: калі ўбачылі адразу такую колькасць прыгожых дзяўчат, былі прыемна ўражаны. Ад іх шчырых і адкрытых усмешак, здаецца, пасвятлела навокал. Столькі пазітыву, энергіі выпраменьвалі іх вочы, што міжволі парадаваліся за калектыў “Чамярыскага”, які дачакаўся такой змены. Не горшыя прыехалі на працу і юнакі (пра кожнага з іх раскажам на старонках мясцовага выдання).

Хочацца пажадаць ім усім асабістага шчасця, прафесійнага майстэрства і ўдачы. Каб збываліся мары і надзеі, а галоўнае – удалымі і ўпэўненымі былі першыя крокі на вялікім працоўным шляху. І, вядома, спадзяемся, што ў нашым раёне маладыя спецыялісты застануцца.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *