У Брагіне адбыўся пікет “За моцную і квітнеючую Беларусь”

Грамадства

Piket

У гэтыя дні ў краіне праходзіць актыўная фаза перадвыбарнай агітацыі. Так, у мінулую пятніцу ў Брагіне адбыўся пікет “За моцную і квітнеючую Беларусь” у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Яго арганізатарамі сталі прадстаўнікі ГА “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Брагінчане актыўна падыходзілі да актывістаў, цікавіліся выбарчай праграмай кандыдата, дзяліліся думкамі наконт жыцця ў краіне. Пікетчыкі ж у сваю чаргу заклікалі іх абавязкова прыняць удзел у выбарах, бо толькі так чалавек можа даказаць, што яму неабыякавы, лёс Беларусі.

Прыйсці на ўчастак і прагаласаваць – значыць выбраць будучыню для сабе, свайго рэгіёна і краіны ў цэлым.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *