Сабраны падарункі для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

Грамадства

Akziya_1

Новы год – час дарыць падарункі. І не толькі сваім родным і блізкім, але і тым, каму патрэбны дадатковая падтрымка і ўвага. Аб гэтым нагадалі брагінчанам і гасцям райцэнтра актывісты саюза моладзі і піянерскай арганізацыі ў рамках сумеснай акцыі “Цуды на Каляды”.

На заклік валанцёраў атрада “Добрае сэрца” ГА “БРСМ” і супрацоўнікаў Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адгукнуліся многія неабыякавыя людзі, дзякуючы якім сабрана шмат падарункаў і грашовых ахвяраванняў. Так, ахвотна далучыліся да акцыі індывідуальныя прадпрымальнікі, што гандлююць на рынку райцэнтра, а таксама пакупнікі магазіна №12 “Родны кут”. Менавіта тут Дзед Мароз і Снягурка арганізавалі часовы пункт па зборы гасцінцаў для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Akziya_2Akziya_3

Не абмінуў увагай акцыю і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, які таксама лічыць, што няма большай узнагароды, чым бачыць шчырую радасць у вачах дзяцей і разумець, што ты сапраўды зрабіў добрую справу. Мікалай Іванавіч папоўніў і мех Дзеда Мароза цукеркамі, і скарбонку для ахвяраванняў.

У гэтыя святочныя дні кожнаму пад сілу здзейсніць цуд і дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам ажыццявіць іх навагоднія мары. Памятайце: дзяліцца таксама вельмі прыемна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *