Фарміруецца спіс плацельшчыкаў, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў

Официально

000021_676137_big

У дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 мяркуецца ўнесці змены і дапаўненні. Пра гэта паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

У прыватнасці, будуць падкарэктаваныя некаторыя палажэнні дэкрэта для іх адназначнага разумення. Акрамя таго, цяпер дармаедамі не будуць лічыць бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей да 10-гадовага ўзросту (раней называлася мяжа ў 7 гадоў) або старэйшыя за гэты ўзрост, пакуль не закончаць навучанне ў пачатковай школе. Акрамя таго, мясцовым Саветам плануецца даць права вызваляць грамадзян ад выплаты адпаведнага збору ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.

Таксама Налівайка вярнуў увагу на тое, што ў Расіі з’явіліся фірмы, якія прапануюць за грошы даведку, быццам чалавек знаходзіўся на тэрыторыі Расіі і выплочваў там падаткі. Міністр заявіў, што ўсе падобныя даведкі будуць правярацца праз Федэральную падатковую службу Расіі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *