Для сяўбы зерневых аграрыі Брагіншчыны выкарыстоўваюць насенне першай і другой рэпрадукцый

Сельское хозяйство

tritikale

Па-вясноваму цёплае надвор’е другога зімовага месяца міжволі нагадвае: хутка ў поле. А таксама прымушае яшчэ раз праверыць якасць насеннага матэрыялу, наяўнасць гербіцыдаў у складах. Таму пытанне “чым будзем сеяць?” не рытарычнае.

Як расказаў галоўны аграном Брагінскай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Аляксандр Рудабелец, план засыпкі насення яравых зерневых і зернебабовых культур гаспадаркам раёна – 2499 тон. На 1 лютага ёсць 2332 тоны, або 93%. Не хапае зернебабовых у колькасці 167 тон у такіх сельгаспрадпрыемствах, як ААТ “Імя Жукава”, “Брагінка” і “Чамярыскі”. Яны будуць набываць эліту згодна з праграмай па сортазамене і сортаабнаўленні. Па словах спецыяліста, для сяўбы зерневых аграрыі Брагіншчыны выкарыстоўваюць насенне першай і другой рэпрадукцый, як і патрабуецца. Стандарту Рэспублікі Беларусь адпавядае ўсё, што нарыхтавана і праверана ў дзяржаўнай інспекцыі (2332 тоны).

План вырошчвання бульбы хаця і змяншаецца з кожным годам, але ж поўнасцю ад гэтай культуры не адмовіліся. Каб пасадзіць 200 гектараў другога хлеба, неабходна 1000 тон клубняў. Насеннага матэрыялу ў такой колькасці пакуль няма, у наяўнасці – 492 тоны. Традыцыйную беларускую культуры будуць вырошчваць ААТ “Брагінка”, “Малажынскі” і “Імя Жукава”.

Не ў пашане і шматгадовыя травы: з плана 2,8 тоны толькі ў ААТ “Малажынскі” ёсць 78 тон насення, а ў астатніх сельгаспрадпрыемствах – нуль.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *