Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, прайшла ў Брагінскай СШ

Грамадства

Яе мэта – уручэнне пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстых абставінах. Гэта ўжо стала традыцыйным і неад’емным элементам патрыятычнага і грамадзянскага выхавання моладзі.

K_2

Павіншаваць юных грамадзян з гэтай знамянальнай падзеяй, адрасаваць ім добрыя словы і пажаданні прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук і інспектар группы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Кацярына Перавознікава, якія і ўручылі вучням Брагінскай школы Мікіту Гапоненку і Дзянісу Асіпенку, Вуглоўскай – Уладзіславу Зубару і гімназістцы Ангеліне Мельнікавай іх галоўны ў жыцці дакумент. Госці таксама выказалі надзею, што моладзь паспяхова працягне справы і пачынанні людзей старэйшых пакаленняў, будзе беражліва ставіцца да культурных каштоўнасцей краіны, ганарыцца дасягненнямі свайго народа.

K_3

А вось гімназісту Паўлу Герасімаву пашчасціла атрымаць пашпарт грама-дзяніна Беларусі з рук начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірыны Даўгалы. Юнак быў запрошаны на сустрэчу з кіраўніцтвам вобласці ў Гомельскі грамадска-культурны цэнтр.

K_4K_1

Арганізатарам акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” з’яўляецца РК ГА “БРСМ”. Таму сімвалічна, што падчас яе ў рады аб’яднання былі прыняты новыя юнакі і дзяўчаты. Білеты і значкі маладому папаўненню, у ліку якіх дваццаць гімназістаў і пяцёра вучняў Брагінскай школы, уручыла першы сакратар райкама саюза моладзі Наталля Фурс.

Святочную атмасферу дня дапоўнілі музычныя нумары ад выхаванцаў Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

K_5

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *