“Брагінская дзясятка” ў чарговы раз збірае аматараў бегу

Грамадства Популярное

beg

Традыцыйны міжнародны лёгкаатлетычны прабег  “Брагінская дзясятка” адбудзецца сёлета 16 красавіка. Ён пройдзе ў нашым райцэнтры ўжо ў адзінаццаты раз і, як звычайна, збярэ жадаючых паспаборнічаць на розных дыстанцыях: ад 60 да 10 000 м. Чакаецца, што ўдзел у спартыўным марафоне, акрамя беларусаў, прымуць аматары бегу з Расіі, Украіны і Германіі. Перад стартам – у 10.30 адбудзецца мітынг каля помніка Васілю Ігнаценку, прысвечаны 30-й гадавіне аварыі на ЧАЭС.

Нагадаю: гэтае штогадовае спартыўнае мерапрыемства ставіць на мэце не толькі папулярызацыю здаровага ладу жыцця і карысці аздараўляльнага бегу, але і захаванне памяці аб трагічнай падзеі ў нашай гісторыі – чарнобыльскай катастрофе, умацаванне сяброўскіх адносін паміж спартсменамі розных краін. Пераможцаў і прызёраў чакаюць заахвочванні. Як, дарэчы, і самых юных і самых старэйшых удзельнікаў “дзясяткі”, бегуноў з ліку ліквідатараў паследкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *