Доўгажыхары: Якаў Арцёмавіч Гацко сустрэў 105-годдзе

Грамадства

 

weteran

Аб тым, што  Якаву Арцёмавічу Гацку  споўнілася 105 гадоў, нам паведаміла старшыня  раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач.  З ёй, а таксама з дырэктарам тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага обслугоўвання насельніцтва Сяргеем Пархамцом, прадстаўнікамі Малажынскага сельскага Савета і мясцовай гаспадаркі мы і наведалі юбіляра.

Хаця жыццё ўжо ўзяло адлік на другое стагоддзе,  гаспадара засталі за прыгатаваннем абеду. Аслабла  здароўе, але што па сілах – стараецца рабіць сам.

Няма  ў  доўгажыхара асаблівых рэцэптаў. “Гарэлкай не захапляўся, тытунем – таксама. Вось і дажыў да такого сталага веку”, – робіць вывад Якаў Арцёмавіч. Жыццё было нялёгкім,  не шкадавала. Падчас вайны пабыў і вязнем, і воінам-вызваліцелем. А пасля – праца, для якой  не шкадаваў сіл.  Зараз жа ні на што не скардзіцца, і ні ў чым не адчувае недахопу, жадаючы ўсім доўгіх год шчасця.

Галіна ШАЎЧЭНКА

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *