У Брагінскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў дзень падпісчыка

Грамадства

podpicka

Сустрэчы з чытачамі для супрацоўнікаў раёнкі сталі тра­ды­цый­ны­мі. Гэта цу­доў­ная магчымасць паз­на­ё­міц­ца з тымі, для каго мы ства­ра­ем га­зе­ту. Мы раімся з нашымі пад­піс­чы­ка­мі, гатовы выс­лу­хаць і прыняць да ведама лю­быя слуш­ныя парады і заўвагі. У чарговы раз пераканаліся: “Маяк Палесся” для многіх – любімая газета, і мы павінны ўсё зрабіць для таго, каб апраўдаць спадзяванні нашых чытачоў.

У мінулы чацвер мы разам з работнікамі аддзялення сувязі райцэнтра праводзілі дзень падпісчыка. Брагінчане падчас сустрэчы выказвалі цёплыя словы ў адрас супрацоўнікаў газеты. Прагучалі пажаданні, каб “Маяк Палесся” працягваў ісці ў нагу з часам, быў жаданым госцем у кожным доме і дапамагаў вырашаць злабадзённыя пытанні.

– Вельмі люблю чытаць “Маяк Палесся”, – прызналася прадавец магазіна №58 Ларыса Бабіч. – Тут можна знайсці ўсе навіны нашага раёна і да­ве­дац­ца, калі і дзе будуць пра­ходзіць роз­ныя мерапрыемствы. Прыемна бачыць на старонках га­зе­ты матэрыялы пра людзей, якіх ты добра ве­да­еш. А ў адным з нумароў на­ват фотаздымак сыночка свайго ўгледзела.

Дні падпісчыка – добрая традыцыя. Чытачы мо­гуць наладзіць не толькі кан­с­т­рук­тыў­ны дыялог з аўтарамі, сказаць доб­рае слова, але і ўзняць хва­лю­ю­чыя пы­тан­ні на старонках мяс­цо­вай газеты. Аформіўшы падпіску, яны за­бяс­печ­ва­юць сябе ін­фар­ма­цы­яй. Ды і зручней, калі га­зе­та прыходзіць прама дамоў. Дарэчы, кожны, хто падпісаўся ў гэты дзень, атрымаў падарунак ад раёнкі.

Шчыра кажучы, падчас акцыі мы яшчэ раз пе­ра­ка­на­лі­ся, што нашы намаганні не дарэмныя: без інфармацыі сёння нельга. Хто валодае ёю, той валодае светам.

Яшчэ ёсць час, каб вы­пі­саць “Маяк Палесся”. Пас­пя­шай­це­ся на пош­ту і будзьце ў кур­се ўсіх навін. Заставайцеся з намі!

Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота аўтара,
Ірыны Стычынскай



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *