На беразе Дняпра ў Камарыне адсвяткавалі Купалле

Грамадства

kupalle_1

На ўваходзе гасцей свята сустракалі Купалінка і Купалыч у суправаджэнні ўдзельнікаў вакальнай групы “Бліскавіца”. Прывітальныя спевы адрасавалі яны ўсім, хто ў той вечар марыў адшукаць сваю папараць-кветку. І хоць гулянне не доўжылася ўсю ноч, як таго патрабуе традыцыя, прайшло яно даволі маштабна: з песнямі, вогнішчамі, карагодамі ды феерверкам.

kupalle_2

Пакуль бераг Дняпра запаўняўся гасцямі, са сцэны гучалі народныя песні ў выкананні творчых калектываў “Камарынская весялуха”, “Жывіца” (Лоеўскі ГДК), “Музычны лабірынт”, а таксама Вольгі Камарынскай і Пятра Свірыдзенкі. Нікога не пакінуў абыякавымі гурт “Талака”: дзяўчаты і юнакі ў нацыянальных строях прыўнеслі ў свята сапраўдны купальскі каларыт. Дарылі добры настрой прысутным і вядучыя Таццяна Лысенка і Сяргей Даўгулявец.

kupalle_6kupalle_7kupalle_15kupalle_9kupalle_16

Як адзначылі ў прывітальным слове старшыня Камарынскага сельскага Савета Віктар Свіслоўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігар Самбук, Купалле заўсёды асацыіруецца з народнымі гуляннямі, танцамі, песнямі і толькі станоўчымі эмоцыямі. А правядзенне гэтага свята ў Камарыне даўно стала добрай традыцыяй. Для жыхароў не толькі пасёлка, але і раёна ў цэлым яно – адно з любімых.

kupalle_5kupalle_30kupalle_11

Весела ў той вечар было і дарослым, і дзецям: надзіманыя атракцыёны не пуставалі ні хвіліны, а на лаўках, прызначаных для гледачоў, не было вольных месцаў. Аматары здаровага ладу жыцця далучыліся да спаборніцтваў, якія праводзілі супрацоўнікі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Брагінскага раёна. Пераможцай у валейболе, дарэчы, стала каманда з Хракавіч, а ў армрэслінгу – Аляксандр Шульга.

kupalle_13kupalle_12kupalle_10kupalle_29kupalle_8kupalle_27

Жадаючыя маглі таксама падсілкавацца – райспажыўтаварыства арганізавала каля сцэны некалькі гандлёвых кропак. Прадстаўнікі сельскіх Саветаў і ўстаноў культуры прапанавалі ўвазе прысутных выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

kupalle_3kupalle_4kupalle_31kupalle_14

Кульмінацыйным момантам вечара стала распальванне рытуальнага вогнішча. А завяршылася адно з самых рамантычных свят у годзе, звязанае з сонцам, варажбой і таямніцамі, яскравым феерверкам і маладзёжнай дыскатэкай.

kupalle_18kupalle_19kupalle_20kupalle_21kupalle_22kupalle_23kupalle_24kupalle_25kupalle_26kupalle_28

Па водгуках мясцовых жыхароў і гасцей Камарына, мерапрыемства, у якім цесна перапляліся народныя традыцыі і сучаснасць, удалося. Прыемныя ўражанні і пазітыўны настрой яшчэ доўга захаваюцца ў памяці яго ўдзельнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *