У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў

Сельское хозяйство

sena

Як паведаміла галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юлія ЖЫНКО, на 29 чэрвеня ў гаспадарках Брагіншчыны нарыхтавана 4051 тона сена, 34 673 тоны сенажу, 1450 тон сіласу, у разліку на адну ўмоўную галаву назапашана 5,9 кармавых адзінак. У нарыхтоўцы сена лідзiруюць ААТ “Камарынскі”, “Чамярысскі”, “Малажынскі”. Лепшыя ў назапашванні сенажу – ААТ “Чамярыскі”, “Малажынскі”, “Жукава”, адзіны і безумоўны лідар па нарыхтоўцы сіласу – ААТ “Брагінскі”. Першыя пазіцыі па назапашванні кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву займаюць ААТ “Чамярыскі”, “Брагінка”, “ Імя Жукава”.

Усе гаспадаркі ўбралі травы першага ўкосу і перайшлі да другога. Скошана 976 гектараў. Лепшыя вынікі паказваюць ААТ “Малажынскі” і “Брагінскі”.

Ужо таксама падкормлена 760 гектараў траў пасля першага ўкосу і 7461 – кукурузы.

Ірына СТЫЧЫНСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *