Экіпаж з ААТ “Брагінаграсэрвіс” дапамагае гаспадаркам раёна на ўборцы зерневых

Популярное Сельское хозяйство

Бываючы на палях сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна, дзе працуе тэхніка ААТ “Брагінаграсэрвіс”, міжволі ўзгадала рамонтную майстэрню адкрытага акцыянернага таварыства ў халодныя студзеньскія дні. Да вясны тут рыхтаваліся грунтоўна. І не толькі трактары і зернеўборачныя камбайны сельгаспрадпрыемстваў свайго і суседніх раёнаў “падлечвалі”, але і свае.

Анатоль Шубянок і Мікалай Марчанка
Анатоль Шубянок і Мікалай Марчанка

Прадстаўнікі атрада, якія задзейнічаны на палявых работах, старанна перабіралі кожны вузел. Ведалі: на іх дапамогу аграрыі спадзяюцца. Па першай просьбе кіраўніцтва былі гатовы выехаць у гаспадаркі. Вясной спраў хапала ўсім.

З наступленнем жніва ў работу ўключыўся зернеўборачны экіпаж у складзе Мікалая Марчанкі і Анатоля Шубянка. Людзі ў калектыве ААТ “Брагінаграсэрвіс” паважаныя, іх тут цэняць і ганарацца добрымі справамі і дасягненнямі. Не першы год Мікалай Мікалаевіч і Анатоль Адамавіч дапамагаюць вяскоўцам убіраць зерневыя і зернебабовыя, на хлебнай ніве працуюць з поўнай аддачай. З ААТ “Пераможнік” экіпаж накіраваўся ў “Камарынскі”, дзе сёлета вырасцілі нядрэнны ўраджай.

На адвозцы зялёнай масы заняты і трактары гэтага прадпрыемства. Анатоль Літвіненка на УЭС-250 косіць травы ў ААТ “Малажынскі”. На тое яны і партнёры, каб падставіць плячо ў напружаны час.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *