Пётр Цалуйка працуе ў лесагаспадарчай галіне больш як дваццаць гадоў

Праздники и будни

l___0001

У год, калі наш цудоўны куточак беларускага Палесся ахінула чарнобыльская хмара, Пётр Цалуйка пражываў у Брагіне і працаваў вадзіцелем у сістэме меліярацыі. Не па чутках ведае, наколькі трывожны, неспакойны, напоўнены разгубленасцю і адчаем быў час. Розум адмаўляўся верыць у тое, што здарылася, а калі паступіў загад аб эвакуацыі, стала зразумела: трагедыя набывае бязмежны маштаб. Жыхары плакалі, пакідаючы свае абладжаныя “гнёзды”. Думалася, часова, а, як высветліцца пазней, назаўсёды.

Сам жа Пётр Фёдаравіч стаў непасрэдным удзельнікам таго працэсу, калі патрэбна было неадкладна прымаць меры радыяцыйнай абароны насельніцтва, вывозіць людзей з забруджаных радыенуклідамі месц. Гэта і з яго дапамогай у тым ліку адбывалася эвакуацыя жыхароў з Сувідаў, Капоранкі, Пірак. Ад тых змрочных падзей 1986-га нас ужо аддзяляе 30 год. І менавіта сёлета, у юбілейны год чарнобыльскай трагедыі, удзел Пятра Фёдаравіча ў ліквідацыі паследкаў чарнобыльскай катастрофы, яго асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па рэабілітацыі пацярпелых раёнаў адзначаны падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А ў падарунак – ручны гадзіннік.

l___0002

Ужо больш як дваццаць гадоў гэты чалавек, адказны і надзейны ў выкананні даручанага, працуе ў лесагаспадарчай галіне. За перыяд, калі менавіта пад яго кіраўніцтвам будуецца дзейнасць у Савіцкім лясніцтве, шмат чаго зроблена і ў абнаўленні інтэр’ера, і ў абсталяванні тэрыторыі, якая прыгажэе з кожным годам. Адрэканструяваны вытворчы будынак, здзейснены рамонт дапаможных памяшканняў, на тэрыторыі з’явіліся альтанкі, малыя архітэктурныя формы, акуратна ўкладзены арыгінальныя дарожкі. У міні-дэндрапарку размясцілася больш за 30 відаў раслін. Вакол падтрымліваецца ідэальная чысціня і парадак. А жаночая частка калектыву штогод клапоціцца аб тым, каб тэрыторыю з вясны да позняй восені ўпрыгожвалі яркія кветкі.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *