9 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Праздники и будни

kultura

Паважаныя работнікі культуры
і ўдзельнікі калектываў
аматарскай творчасці!

Сардэчна віншуем вас
з прафесійным святам –
Днём работнікаў культуры!

Нацыянальная культура з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, духоўнасці, багатых народных традыцый, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрцы любоўю да Айчыны.

Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент, моцны характар і вялікую душу. Менавіта вашымі намаганнямі падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны роднага краю.

Упэўнены, што вашы натхненне, энергія і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны Брагіншчыны, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашых таленавітых землякоў.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці, аптымізму, творчых поспехаў і вынаходак!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай КАВАЛЁК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *