У Брагіне выпаў першы снег

Грамадства

00001_0

ЯШЧЭ не апала лісце здрэў, яшчэ прыгажуні-бярозкі ненакрасаваліся ў сваім яркім убранні, а ўжо зіма нагадала пра сябе першым снегам. З самай раніцы 26 кастрычніка вялікія пушыстыя сняжынкі павольна апускаліся на зямлю, здзіўляючы ўзорамі незвычайнай формы. “Паглядзіце ў акно, які прыгожы снег ідзе!” – з захапленнем прамовіла жанчына сваім калегам. А мне ўзгадаліся паэтычныя радкі Ніла Гілевіча:

Цуд тварыўся – я праспаў:
Снег дасвеццем перапаў.
Рана-рана.
І ляжыць ён на дварах,
На парканах, на дрывах –
Чысты-чысты.
Для гасцей абрус у нас
Сцелюць гэтакі якраз.
Белы-белы …

00001_200001_300001_100001_400001_500001_600001_700001_800001_1000001_1200001_900001_1100001_13

І, нягледзячы на тое, што снег растае, што пад нагамі – вада, даводзіцца абыходзіць лужыны, хавацца пад парасон, многія з прахожых радаваліся бялюткай чысціні, якая падала з вышыні і пераафарбоўвала шэрыя змрочныя пейзажы ў светлы тон. Прырода жыве па сваіх законах, тут пануюць суладдзе і гармонія. Наперадзе ў нас апошні месяц восені – лістапад. А гэты снежны покрыў – першы прадвеснік матухны-зімы. Настане і яе час.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *