У гістарычным музеі прайшлі ўрачыстыя провады юнакоў у армію

Грамадства

armiya_0

Провады ў армію – асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на паўтара гады апынуцца ў далечыні ад роднага дома.

Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігар Самбук, які выказаў упэўненасць, што нашы землякі будуць служыць добрасумленна. А цяжкасці, якія чакаюць юнакоў у арміі, пойдуць ім толькі на карысць, дапамогуць выхаваць ў сабе лепшыя якасці, стаць мужчынамі.

armiya_1

Маладых людзей, якія ў бліжэйшы час папоўняць рады беларускай арміі, вітаў ваенны камісар ваенкамата Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Дзяніс Жданаў. Ён заклікаў юнакоў памятаць, што ваенная прысяга, якую яны будуць прымаць, – гэта не толькі словы. Гэта клятва на вернасць Радзіме, увасабленне патрабаванняў Канстытуцыі аб тым, што абарона краіны – абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі.

armiya_2

Юнакі ўважліва слухалі і настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы айца Ігара, які адзначыў, што праваслаўная царква заўсёды давала воінам блаславенне на ратныя подзвігі ў імя Айчыны. Ён расказаў пра святых, якія, калі прыйшоў час, паўсталі на абарону Радзімы і сталі для будучых пакаленняў прыкладам доблесці і патрыятызму.

armiya_4

Цярпення, мужнасці і сілы пажадаў будучым салдатам старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Чарнянок. Па яго словах, армія – гэта месца, дзе загартоўваюць характар і дзе з учарашніх хлопчыкаў робяць сапраўдных мужчын. Яна навучыць юнакоў і хутка прымаць рашэнні, і дапамагаць таварышам у складаную хвіліну, усяму, што можа ім спатрэбіцца ў жыцці.

armiya_5

З настаўленнямі да будучых воінаў звярнулася таксама першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Фурс, па меркаванні якой службу ў арміі павінен прайсці кожны мужчына, які сябе паважае. Яна пажадала прызыўнікам выканаць свой абавязак з гонарам, а дамоў вярнуцца пасталелымі і здаровымі.

armiya_7

Цёплыя словы адрасавала юнакам і маці аднаго з прызыўнікоў Людміла Пянько, якая прызналася, што ў армію яна праводзіць ужо трэцяга сына, але ўсё роўна хвалюецца, нібыта ўпершыню. Яна выказала ўпэўненасць, што юнакі будуць служыць так, каб іх бацькі атрымлівалі ад кіраўніцтва часці толькі лісты з падзякамі.

armiya_6

Усе прызыўнікі атрымалі падарункі ад РК ГА “БРСМ”. Спявалі для будучых абаронцаў Святлана Корхава, Вячаслаў Гаршкоў і Андрэй Дзядкоў.

armiya_8armiya_9



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *