У калядныя дні да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу зноў завіталі госці

Праздники и будни

На гэты раз святочны настрой хлопчыкам і дзяўчынкам у рамках акцыі “Цуды на Каляды” падарылі супрацоўнікі Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

00001

Спачатку да юных асоб, якія сабраліся ў вялікім пакоі, прыйшла Баба Яга, якая на здзіўленне аказалася добрым персанажам. Разам з ёй пад музычнае суправаджэнне хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах, варажылі, якім для іх будзе наступны год. А калі з’явіліся Дзед Мароз і Снягурачка, вадзілі карагод, спявалі, чыталі вершы. Захапленню дзяцей не было межаў.

00002000030000400005000060000700008

Пасля вясёлых гульняў юныя гаспадары дома атрымалі салодкія падарункі, якія падрыхтавалі для іх аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама РК ГА “БРСМ” у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

– Акрамя гэтага, вялікую каробку з мяккімі цацкамі, канцылярскімі прыналежнасцямі і цукеркамі выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу перадалі вучні і настаўнікі Малажынскай школы – усё сабрана падчас акцыі “Цуды на Каляды”, – расказвае метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля ФУРС. – Цацкі, навагоднія ўпрыгожванні, новае адзенне дзеці атрымалі дзякуючы і індывідуальным прадпрымальнікам, што актыўна падтрымалі наша дабрачыннае мерапрыемства. Далучыліся да акцыі таксама гімназія г.п. Брагіна, Малейкаўская і Камарынская школы, ад якіх паступілі сродкі на набыццё падарункаў. Усім вялікі дзякуй!

00009

Дабрачыннасць падчас Калядаў – спрадвечная традыцыя, бо свята Раства Хрыстова – гэта заўсёды вера ў цуды і надзеі, якія спраўджваюцца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *