15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Грамадства

Гэта памятная дата, якая ўстаноўлена, каб нагадаць аб суровых падзеях, што адбываліся па-за межамі нашай краіны, але з удзелам яе жыхароў.

Вайна ў Афганістане была чужой і далёкай. Між тым яна закранула лёсы многіх нашых землякоў – 18-гадовых прызыўнікоў, якія накіроўваліся ў армію, а траплялі на фронт. А там было ўсё па-сапраўднаму: даводзілася браць умацаваныя раёны праціўніка, выносіць параненых з поля бою, губляць таварышаў, суправаджаць калоны машын, якія пастаўлялі зброю, медыкаменты, прадукты харчавання.

Каля магілы Віктара Сцепаненкі, які загінуў у Афганістане.
Каля магілы Віктара Сцепаненкі, які загінуў у Афганістане.

Не па чутках аб тых падзеях ведае і старшыня Брагінскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Чарнянок:

– Дзевяць гадоў, адзін месяц і 19 дзён доўжылася тая вайна. І няхай сёння адзінага меркавання аб яе мэтах няма, не трэба сумнявацца ў мужнасці і гонары, з якімі савецкія салдаты выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Памяць аб загінуўных там людзях павінна жыць, бо яны з’яўляюцца найвялікшым прыкладам патрыятызму.

Вайна – гэта заўсёды няшчасці і пакуты, і мы павінны рабіць усё, каб яна больш не закранула нашу краіну. Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў хачу пажадаць усім нам светлай і мірнай будучыні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *