Спаборніцтвы па хакеі «Залатая шайба» прайшлі ў Брагіне

Спорт

H_0000007

Сёлетняя зіма замацавала званне самай вясёлай і захапляючай пары года. Гэта пацвярджаюць брагінчане, якія ўпэўнены, што снег і мароз – не падстава заставацца дома, а самы час для гульняў і забаў. Яны накіроўваюцца на свежае паветра за новымі ўражаннямі замест таго, каб праводзіць вольныя гадзіны каля камп’ютара. А адной з запамінальных падзей мінулага тыдня стаў турнір па хакеі “Залатая шайба”, які сабраў аматараў гэтага віду спорту на лядовай пляцоўцы Брагінскай ДЮСШ.

Безумоўна, такія спаборніцтвы садзенічаюць умацаванню каманднага духу, вучаць вытрымцы, трэніруюць вынослівасць. Усё гэта юным хакеістам давялося прадэманстраваць на лёдзе.

H_0000001

H_0000012

H_0000002H_0000003H_0000008H_0000011H_0000010H_0000004H_0000009H_0000005H_0000006

Як і чакалася, гульні прайшлі ва ўпартай і канкурэнтнай барацьбе. Тым не менш, на пляцоўцы панавала цёплая сяброўская атмасфера. У выніку першае месца заняла каманда Брагінскай школы, другое – Іялчанскай. Яны атрымалі дыпломы ад фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” і салодкія падарункі ад РК ГА “БРСМ”.

Арганізатары спаборніцтваў ускладваюць на юных хакеістаў вялікія надзеі і спадзяюцца, што яны вернуцца з узнагародамі і з абласнога турніру.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *