У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Брагіна прайшоў конкурс чытальнікаў “Гімн роднай мове”

Грамадства

00000_1

Мерапрыемства пачалося з яскравага танцавальнага нумару: хлопчыкі і дзяўчынкі ў прыгожых сцэнічных касцюмах напоўнілі залу атмасферай радасці і пазітыву. Затым на творчую пляцоўку адзін за адным выходзілі маленькія аматары беларускай паэзіі.

00000_2

Праніклівыя паэтычныя радкі, прысвечаныя прыгажосці і хараству роднага краю, самаму блізкаму і дарагому чалавеку – матулі, іх веліч і выразнасць акунулі прысутных у чароўны свет роднай мовы. На гэтым свяце гармоніі слоў усе сталі адзіныя ў сваёй любові да літаратурнай спадчыны краіны, дзе захоўваюцца і памнажаюцца лепшыя традыцыі беларусаў.

00000_400000_500000_600000_3

Нягледзячы на тое што ўдзельнікам – ад чатырох да шасці гадоў, на конкурсе было ўсё па-даросламу. Выступленні ацэньвала строгае журы ў складзе метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марыны Кечкі, метадыста цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталлі Фурс і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Брагінскай СШ Вольгі Хмелянок. Яны не толькі вызначылі лепшых, уручылі дыпломы і падарункі, але і выказалі захапленне мерапрыемствам, падзякавалі маленькім чытачам цудоўных вершаў за прыемныя хвіліны, пажадалі далейшых поспехаў. А пераможцамі конкурсу сталі: Марыя Кліменка, якая заняла першае месца, Вікторыя Савянок – другое, Мацвей Гаўрыленка і Дзяніс Калашнікаў падзялілі паміж сабой трэцяе.

00000_7



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *