На Брагіншчыне ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 5584 чалавекі

Грамадства Сельское хозяйство

Першамай быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, глыбокай павагі да стваральнай працы, якая гарантуе стабільнасць і дастатак. У гэты дзень па добрай традыцыі мы славім ветэранаў, якія сваёй руплівасцю і настойлівасцю, адданасцю справе і абавязку заклалі аснову нашага сённяшняга жыцця. На Брагіншчыне жывуць людзі, якія ўмеюць і любяць працаваць, праслаўляючы свой край высокімі дасягненнямі.

Так было, ёсць і будзе. Яны не адракліся ад свайго, роднага, не пакінулі малую радзіму нават у часы жорсткіх выпрабаванняў пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Таму і існуе наш раён, развіваецца, наладжвае сувязі з айчыннымі і замежнымі партнёрамі, укараняе новыя тэхналогіі і па некаторых пазіцыях нават апярэджвае суседзяў, выходзіць у лідары.

0-IMG_2371

Актыўна ўключаюцца жыхары Брагіншчыны ў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, суботнікі. У рэспубліканскім, да слова, прынялі ўдзел 5584 чалавекі. Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі арганізацый, склаў 1800 рублёў. На спецыяльны рахунак будзе пералічана звыш 13 тысяч рублёў.

Змяняецца на вачах знешні выгляд райцэнтраў, вёсачак і аграгарадкоў, чысцеюць вуліцы, абнаўляюцца фасады будынкаў, з’яўляюцца малыя архітэктурныя формы, клумбы. Людзі ствараюць прыгажосць уласнымі рукамі, з гаспадарскім падыходам працуюць на зямлі, працягваюць справу продкаў.

0-IMG_2372Для сельскагаспадарчага раёна прафесія механізатара – адна з галоўных. У гэтыя вясновыя дні такія людзі заняты ў полі дацямна, стараюцца ў тэрмін выканаць запланаваны аб’ём работ. Адзін з тых, каму даручана сяўба яравых, – Аляксандр Заранік з ААТ “Брагінскі”. На яго рахунку – 1394 гектары.

Аляксандр Заранік
Аляксандр Заранік

Прозвішча Аляксандра Віктаравіча на Дошцы гонару з’явілася не адразу. Ведаючы яго адносіны да справы і пачуццё адказнасці, нават захваляваліся, чаму не значыцца наш герой у ліку лепшых. Як аказалася, хваляванні былі беспадстаўнымі. Майстэрства і вопыт ад хлебароба нікуды не падзяваліся, аб чым сведчыць высокая выпрацоўка на пасяўной.

Сонечныя красавіцкія дні дораць нам бадзёры настрой і прыдаюць сілы для новых здзяйсненняў. У міры і спакоі, пад чыстым блакітным небам добра працаваць і адпачываць, марыць, імкнуцца да чыстага, светлага. Са святам вас, паважаныя! Аптымізму, радасці, творчага натхнення і ўдачы!

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *