З працоўнай перамогай віншавалі ў полі вадзіцеляў і камбайнераў з ААТ “Чамярыскі” і “Брагінскі”

Популярное Сельское хозяйство

Працаўнікі ААТ “Чамярыскі” ў папярэднія гады праслаўлялі наш раён на рэспубліканскім і абласным узроўнях, займалі лідзіруючыя пазіцыі ў спаборніцтве сярод зернеўборачных экіпажаў і вадзіцеляў на адвозцы зерня. У іх ліку – Рыгор Малочка. Сваё прафесійнае майстэрства пацвярджаў не раз, абыходзіў канкурэнтаў з тых гаспадарак, дзе атрымлівалі вышэйшую, чым у “Чамярыскім”, ураджайнасць зерневых і зернебабовых. Справай гонару было для яго выйсці ў лік вадзіцеляў-тысячнікаў і сёлета. У адкрытым акцыянерным таварыстве, акрамя Рыгора Рыгоравіча, на такі паказчык выйшлі Сяргей Філон і Міхаіл Аладка.

Рыгор Малочка і Сяргей Філон
Рыгор Малочка і Сяргей Філон
Міхаіл Аладка
Міхаіл Аладка

Па добрай традцыі ўручыць ім лісты з падзякай і падарункі ад імя раённага выканаўчага камітэта ў гаспадарку прыехалі загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзмітрый Тамко і галоўны эканаміст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Гардзейчык.

“Заўтра ў нас будзе яшчэ адзін экіпаж-тысячнік”, – сказаў дырэктар ААТ “Брагінскі” Анатоль Хадасок у той дзень, калі з працоўнай перамогай у полі віншавалі камбайнера Мікалая Дзегцярэнку. Ён меў на ўвазе Сяргея Журава і яго памочніка Дзяніса Казлова. Так і атрымалася. Як і іншых тысячнікаў, іх цёпла павіншавалі і падзякавалі за працу. Зрабіў гэта намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук.

Сяргей Жураў і  Дзяніс Казлоў
Сяргей Жураў і Дзяніс Казлоў

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *