1 верасня – Дзень ведаў

Грамадства

Verasen'

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі

Брагінскага раёна, вучні, студэнты і бацькі!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні

з нагоды Дня ведаў!

Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін.

Жадаем усім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці. Няхай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.

Вітаем маладых педагогаў, якія пачынаюць свой прафесійны шлях у настаўніцкім калектыве Брагіншчыны. Будзьце адказнымі, ініцыятыўнымі, дастойнымі высокага звання педагога, любіце дзяцей.

Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і ўдзячнасць за пачэсную працу – настаўнікам-ветэранам, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне раённай сістэмы адукацыі.

Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.

Ад усёй душы жадаем вучням і навучэнцам поспехаў у вучобе, расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты і стаць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі. Са святам! У добры шлях у Краіну ведаў!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай КАВАЛЁК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *