Дабрачынная акцыя Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі Velcom “Я бачу!” прыйшла і ў Брагінскі раён

Грамадства

Zrok_001

На працягу двух тыдняў плануецца правесці дыягностыку зроку ў вучняў дзевяці сельскіх школ.

Работу мабільная брыгада афтальмолагаў пачала ў панядзелак з Іялчанскай школы. На адкрыцці праекта ў Брагінскім раёне прысутнічала старшы рэферэнт Гомельскага абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Галіна Ермакова, якая расказала аб галоўнай задачы такой дзейнасці – як мага раней выявіць адхіленні і спыніць далейшае пагаршэнне зроку ў школьнікаў. Па словах Галіны Міхайлаўны, ініцыятарам дабрачыннай акцыі выступіў дзіцячы фонд, а вядомы аператар мабільнай сувязі згадзіўся яе прафінансаваць.

Zrok_005

Загадчыца сектара адукацыі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Аскерка падзякавала арганізатарам акцыі за тое, што не пакінулі без увагі юных жыхароў Брагіншчыны. Мэта праекта ў нейкай ступені супадае і з задачамі сістэмы адукацыі, паколькі здароўю школьнікаў заўсёды надавалася вялікая ўвага. Алена Мікалаеўна таксама паклапацілася, каб абследаванне прайшлі дзеці з Гдзені, Верхніх і Ніжніх Жароў. Нягледзечы на тое што вучні наведваюць Камарынскую СШ, у іх не заўсёды ёсць магчымасць праверыць свой зрок у спецыялістаў з-за пражывання ў аддаленых населеных пунктах.

Па словах афтальмолагаў, якія прымаюць удзел у рэалізацыі праекта, захворванні органаў зроку ў школьным узросце развіваюцца вельмі хутка. На гэта ўплываюць як нагрузкі, звязаныя з навучальным працэсам, так і правядзенне шмат часу за камп’ютарам.

Дыягностыку ўрачы ажыццяўляюць на сучасным абсталяванні. І калі выяўляецца захворванне, яны імкнуцца, каб дзіця атрымала ўсё неабходнае для выздараўлення. Складаныя выпадкі працягваюць адсочваць пакуль маленькія пацыенты не пройдуць абследаванне і лячэнне ў спецыялізаваных установах аховы здароўя.

Zrok_006Zrok_004Zrok_003Zrok_007Zrok_008

Зразумела, што ў наша лічбавае стагоддзе цалкам адмовіцца ад камп’ютараў і смартфонаў не атрымаецца, аднак зменшыць рызыку захворвання вачэй можна. Для гэтага неабходна прыслухоўвацца да парад спецыялістаў і своечасова правяраць зрок.

Zrok_002



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *