Пяцікласнікаў Брагінскай СШ урачыста прынялі ў рады школьнай піянерскай дружыны імя Віталія Кіпціка

Грамадства

0000001

Пачаўся піянерскі сбор, як і належыць, са сдачы рапарта педагогу-арганізатару і ўнясення сцяга дружыны. Пасля прагучаў гімн Беларусі, які аб’явіў аб адкрыцці мерапрыемства.

000000200000030000004

Вядучыя не раз падкрэслілі, што піянераў аб’ядноўваюць усеагульныя каштоўнасці – любоў да роднага краю, імкненне добра вучыцца і быць карыснымі для грамадства. Законы, якім яны падпарадкоўваюцца, – закон гонару: піянер беражэ сваё добрае імя, гонар і годнасць арганізацыі; закон слова: словы піянера не разыходзяцца са справамі; закон клопату: піянер клапоціцца пра ўсіх, каму патрэбна дапамога, і інш. А чым насамрэч займаюцца піянеры, расказалі вучні восьмага і сёмага класаў, якія прыйшлі павіншаваць сваіх малодшых сяброў з пачаткам новай і цікавай старонкі ў іх біяграфіі.

Юныя брагінчане, што імкнуцца да актыўнай жыццёвай пазіцыі, ўрачыста паабяцалі любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі, справяд-лівымі, заўсёды кіравацца Уставам і традыцыямі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Права павязаць ім гальштукі было дадзена лепшым піянерам школы і гасцям урачыстага збору.

000000500000060000007

З віншаваннямі да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнулася таксама метадыст Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Фурс, якая адзначыла, што цяпер на піянераў будуць раўняцца іх аднагодкі, таму яны павінны быць прыкладам для ўсіх і ў вучобе, і ў паводзінах. Наталля Мікалаеўна заклікала дзяцей праяўляць свае веды, уменні і таленты, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці школы, дзе створаны ўсе ўмовы для развіцця ініцыятывы вучняў, фарміравання іх лідарскіх якасцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *