У раённым доме культуры прайшоў канцэрт, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі

Грамадства

00001

Вядучыя мерапрыемства нагадалі прысутным, як усё пачыналася: дакументальная хроніка падзей 1917 года і песні рэвалюцыйнай тэматыкі дапамаглі здзейсніць своеасаблівы экскурс у мінулае.

З юбілейнай датай брагінчан павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Даўгулявец. Ён адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя стала паваротнай падзеяй у гісторыі нашай краіны, дала беларускаму народу магчымасць нацыянальнага самавызначэння, стварэння ўласнай дзяржаўнасці. Таму гістарычна апраўдана, што гэты дзень з’яўляецца агульнарэспубліканскім святам.

000070000600002000030000400005

У той жа вечар адбыліся і ўрачыстыя провады юнакоў Брагіншчыны ў армію. Гэты прызыў у раёне асабліва шматлікі – рады ўзброеных сіл папоўняць 35 нашых землякоў.

З наказам быць патрыётамі да маладых людзей звярнуўся начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Іван Кавалькоў, які пажадаў ім стойка пераадолець усе цяжкасці ваеннай службы: армейскія будні толькі загартуюць мужчынскі характар і навучаць не пасаваць перад жыццёвымі праблемамі.

00008

Іван Уладзіміравіч таксама адзначыў, што мы жывём у няпросты, трывожны час, таму Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь як ніколі павінны быць моцнымі і баяздольнымі, быць надзейнай абаронай краіны.

Не забываць аб родных і сябрах, якія застаюцца чакаць дома, папрасіла маці аднаго з прызыўнікоў – Наталля Каваленка. Яна пажадала юнакам паспяхова прайсці школу мужнасці, не падаць духам у складаных сітуацыях і вярнуцца дамоў загартаванымі, пасталелымі.

Павіншавала будучых салдат з новым этапам у іх жыцці і в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега. Па традыцыі прызыўнікі атрымалі ад саюза моладзі падарункі.

0000900010



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *