19 студзеня праваслаўныя адзначылі вялікае свята – Святое Богаяўленне, ці Вадохрышча

Грамадства

kupanie

Адны ў гэты дзень ідуць у царкву, каб набраць асвечанай вады, а другія накіроўваюцца да палонкі. Звычай акунацца ў вадаём, на якім праведзены чын асвячэння, вядомы здаўна, як і тое, што святая вада валодае гаючымі ўласцівасцямі і можа вылечыць душу і цела. І справа тут зусім не ў спартыўных подзвігах, як многім можа здавацца.

upanie

Марозным днём на беразе Брагінкі, пакрытай лёдам, сабраліся жыхары пасёлка. Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Ігар Кніжонак правёў малебен і асвяціў ваду ў палонцы. Пасля гэтага, згодна з існуючай традыцыяй, можна было акунуцца і змыць тыя грахі, што накапіліся за год. Жадаючыя праверыць, наколькі бадзёрыць цела і дух святая вадзіца, знайшліся адразу. Па чарзе, перахрысціўшыся, смелыя духам і моцныя целам з галавой ныралі ў палонку, выразаную ў форме крыжа. Сярод тых, хто ў марозны дзень адважыўся акунуцца ў сцюдзёную ваду, былі не толькі прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, але і жанчыны, дзяўчаты і нават дзеці. Заўсёды добрую традыцыю падтрымліваюць выратавальнікі і ветэраны МНС.

Дзяжурства каля вады неслі супрацоўнікі РАНС і медыцынскія работнікі. А ахову правапарадку забяспечвалі прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Непадалёку стаяла палатка райспажыўтаварыства, дзе прапаноўвалася гарачая гарбата.

Ірына СТЫЧЫНСКАЯ
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *