15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Грамадства

afgan 2

Не, не яны, маладыя і бесклапотныя, распачыналі на чужой тэрыторыі крывавую бойню, але многім давялося глядзець смерці ў вочы. Афганістан стаў для іх вечным болем, незагойнай ранай. Не дзеля славы і ўзнагарод, а ўпэўненыя ў тым, што дапамагаюць сяброўскаму народу, абараняюць інтарэсы Радзімы, яны прайшлі дарогамі мужнасці і гераізму. Ды толькі не кожнаму суджана было дачакацца шчаслівага дня вываду савецкіх войскаў з гэтай краіны. Вышэйшы абавязак Салдата – да канца быць верным прысязе.

Тысячы загінуўшых і пакалечаных фізічна, параненых маральна… Нягле-дзячы на розную ацэнку тых падзей, усе засвоілі адно: падобнае не павінна паўтарацца. І чым больш разумееш, што нясе гэтае страшнае слова – «вайна», тым даражэйшымі становяцца іншыя паняцці – «мір», «стабільнасць», «спакой», «згода».

Трагічныя падзеі на тэрыторыі іншых дзяржаў закранулі многіх нашых суайчыннікаў, іх сем’яў, блізкіх і сяброў. Таму дата 15 лютага з’яўляецца Днём памяці не толькі тых, хто ваяваў у Афганістане, але і ўсіх воінаў-інтэрна-цыяналістаў, якія мелі непасрэднае дачыненне да ўрэгулявання ваенных кан-фліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.

Зараз у Брагінскім раёне пражывае 32 воіны-афганцы, адзін удзельнік баявых падзей у Сірыі і адзін – у Егіпце. 13 землякоў пайшлі з жыцця ўжо пасля вяртання з чужой вайны ў родныя мясціны. А траіх так і не дачакаліся…

Віктар СЦЕПАНЕНКА. Нарадзіўся 20 жніўня 1960 года ў вёсцы Залессе. У 1977-м закончыў Залескую сярэднюю школу, потым – ДТСААФ. Да арміі працаваў вадзіцелем у саўгасе «Пасудава». Ва Узброеныя Сілы СССР быў прызваны ў кастрычніку 1978-га.

З пісьма Віктара родным:

...Нас подняли по тревоге, и мы сейчас Бог знает где. Очень далеко от Белоруссии. И собираемся ещё дальше. Пожалуйста, не волнуйтесь и верьте, очень верьте, что я вернусь. Валечка, очень прошу и верю тебе, что ты даже плакать не будешь. Валера, а ты смотри за этим, ты же мужчина…

Должен я ехать в отпуск 24 декабря. Вот и съездил. Но вы не волнуйтесь, пожалуйста, не волнуйтесь, как вернусь – сразу домой.
Сохраните, пожалуйста, это письмо. Очень больно расставаться с вами даже на бумаге.

25 снежня 1979 года ў раёне Кабула здарылася авіяцыйная катастрофа самалёта Іл-76М савецкіх ВПС. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце, у тым ліку наш зямляк – радавы Віктар Сцепаненка, вадзіцель 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў роднай вёсцы Залессе.

Віктар БАЛОБАН. Нарадзіўся 3 жніўня 1965 года ў вёсцы Хатуча. У 1980-м закончыў Багушоўскую васьмігадовую школу, у 1983-м – Рудакоўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №183. Пра-цаваў трактарыстам у саўгасе «Астрагляды».

3 пісьма Валерыя, брата Віктара, у выдавецтва:

…Рос Виктор весёлым, здоровым парнем. Занимался спортом, особенно увлекался техникой. Бывало, из разного металлолома собирал хороший мотоцикл. Особенно в детстве любил лес. Ходили с ним по ягоды, грибы, ловить рыбу, благо озеро было рядом – в пятистах метрах от дома.

Был приобщён с раннего детства к труду. Сразу после окончания
8 классов поступил в училище. Вот тогда и исполнилась его мечта стать шофёром, так как технику любил с детства. В период каникул, которые у него были около двух месяцев, просил у директора совхоза «Острогляды» трактор, чтобы хоть немного помочь совхозу с уборкой трав, картофеля и овощей…

У красавіку 1984-га Віктар быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і потым накіраваны ў Афганістан. Радавы. Механік-вадзіцель баявой машыны пяхоты. Загінуў 11 лістапада 1984 года пры падрыве БМП на фугасе ў правінцыі Баглан. Пахаваны ў роднай вёсцы Хатуча.

Віталь КІПЦІК. Нарадзіўся 2 чэрвеня 1963 года ў Брагіне. У 1980-м закончыў мясцовую сярэднюю школу, паступіў у Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, пасля заканчэння якога ра-зам з групай афіцэраў быў накіраваны ў Афганістан. Лейтэнант. Загінуў 8 снежня 1984 года. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны ў Брагіне.

З тэлеграмы бацькам:

Уважаемые Аркадий Антонович и Софья Кирилловна! С глубокой скорбью… сообщаем Вам, что, исполняя свой служебный интернациональный долг на территории Демократической Республики Афганистан, Ваш сын, командир мотострелкового взвода лейтенант Киптик Виталий Аркадьевич, погиб смертью храбрых в бою с мятежниками.
Мотострелковому взводу, которым командовал Ваш сын, была поставлена задача сопровождать автоколонну машин и охранять её от возможного нападения душманов. Около одного из населённых пунктов мятежники сделали засаду, завязался тяжёлый и жестокий бой. Быстро и грамотно оценив обстановку, лейтенант Киптик В.А. вместе со взводом занял удобные позиции и начал отбивать нападение. Ведя меткий и уничтожающий огонь из личного оружия, проявляя при этом мужество и отвагу, подавив несколько огневых точек противника, лейтенант Киптик В.А. дал взводу команду окружить оставшихся мятежников и уничтожить их. Но неожиданно разорвавшаяся рядом граната смертельно ранила его, и, не придя в сознание, Виталий умер на руках у товарищей…

Адпраўляючы салдат і афіцэраў у чужую азіяцкую краіну, ніхто не ведаў, што іх чакае, і спрэчкі аб неабходнасці ўдзелу Савецкага Саюза ў той вайне не сціхаюць дагэтуль. Ды, нягледзячы ні на што, нашы воіны, кіруючыся загадам, выканалі свой абавязак. І мы не можам не ганарыцца подзвігам пакалення, якое служыць прыкладам храбрасці і патрыятызму маладым, не маем права не захоўваць памяць аб тых, хто загінуў удалечыні ад Радзімы і хто адышоў у вечнасць пасля вяртання дамоў. Праўду трэба ведаць, каб не паўтараць памылак і яшчэ больш шанаваць мір, бяспеку і незалежнасць сваёй краіны.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *