Брагінчане прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі “Чысты бераг”

Год малой родины

788945

Арганізатарамі ўборкі прыбярэжнай зоны ракі Брагінкі выступілі прадстаўнікі прыродаахоўных структур раёна: Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Да іх далучыліся работнікі запаведніка і іншыя неабыякавыя да роднага краю людзі. Некалькі дзён назад падобную акцыю правёў і РК ГА “БРСМ” з прыцягненнем да справы моладзі.

788949788950788946788948

Звычайна адпачывальнікі пакідаюць пасля сябе нямала смецця. Гэта шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, бляшаныя слоікі, сурвэткі, поліэтыленавыя пакеты, разнастайныя ўпакоўкі ад харчовых прадуктаў і інш. Між тым кожны чалавек у стане ўнесці свой уклад у захаванне чысціні рэк і вадаёмаў. Для гэтага неабходна не толькі выходзіць на суботнікі, але і, першым чынам, не смеціць. Прырода – наш агульны дом, а ён павінен быць утульным, прыгожым і, безумоўна, чыстым.

788947



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *