Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту жыхары раёна адзначылі на стадыёне

Популярное Праздники и будни Спорт

IMG_8756

Не дзіўна, што ў календары Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту займае ганаровае месца – ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных узростаў, прафесій і інтарэсаў. І той, хто прыйшоў у мінулую суботу на стадыён ДЮСШ, не пашкадаваў, бо не толькі атрымаў магчымасць прадэманстраваць свае сілы і цвёрдасць характару, але і акунуўся ў атмасферу захапляльнага спартыўнага мерапрыемства.

Са святам прысутных павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук, які адзначыў, што заняткі спортам сёння становяцца нормай жыцця для многіх жыхароў раёна. Яны нясуць людзям здароўе, пазітыў, вучаць пераадольваць цяжкасці.

Асаблівыя словы падзякі Мікалай Васільевіч адрасаваў тым, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй, хто аддае свае сілы, майстэрства і ўменне выхаванню здаровага пакалення. У гэтым ліку – дырэктар ДЮСШ Уладзімір Корхаў, трэнеры Валерый Тузаў і Канстанцін Камагураў, якія ў сваё прафесійнае свята былі адзначаны граматамі райвыканкама.

IMG_8758

Ад імя прафсаюзнага актыву да прысутных звярнулася старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Уласенка. Яна таксама ўручыла супрацоўнікам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўзнагароды.

IMG_8765IMG_8768

З мэтай прыцягнення жыхароў раёна да заняткаў фізічнай культурай і спортам, арганізацыі іх вольнага часу і прапаганды здаровага ладу жыцця на стадыёне прайшлі спаборніцтвы сярод каманд устаноў і прадпрыемстваў Брагіншчыны. Праграма дня ўключала валейбол, дартс, гіравы спорт і мнагабор’е “Здароўе”.

IMG_8880IMG_8783IMG_8786IMG_8800IMG_8801IMG_8808IMG_8817IMG_8824IMG_8830IMG_8833IMG_8849IMG_8851IMG_8856IMG_8859IMG_8860IMG_8865IMG_8870IMG_8885IMG_8889IMG_8898IMG_8901IMG_8903IMG_8906IMG_8909IMG_8913IMG_8918IMG_8921IMG_8933IMG_8953IMG_8958IMG_8961IMG_8963IMG_8968IMG_8980IMG_8983IMG_8987IMG_8990IMG_8992IMG_8995IMG_8997

Сонечнае надвор’е, вясёлая музыка, падтрымка калег, упартасць саміх удзельнікаў і спартыўны азарт зрабілі спаборніцтвы захапляльнымі і яркімі. Асаблівую згуртаванасць і імкненне да перамогі прадэманстравалі прадстаўнікі ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, якія і занялі першае месца. Сярэбраную перамогу заваявалі супрацоўнікі раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, бронзавую – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

IMG_9006IMG_9003IMG_8999IMG_9011IMG_9014

Дарэчы, у гэты ж дзень брагінчане па традыцыі здавалі фізкультурныя нарматывы, у лік якіх увайшлі: скачок у даўжыню з месца, нахіленне наперад, падцягванне (для мужчын), згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (для жанчын), чаўночны бег і бег на 30 м. Усе, хто справіўся з гэтымі заданнямі на 10 балаў, атрымаюць значок “Фізкультурнік Беларусі”.

Вынікі спартыўнага дня падвёў інструктар-метадыст ФСК “Ураджай” Сяргей Алеўскі, які падзякаваў камандам за ўдзел, пажадаў не спыняцца на дасягнутым і імкнуцца да новых спартыўных вышынь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *