Супрацоўнікі РАУС павіншавалі з Днём Перамогі ветэрана органаў унутраных спраў

Грамадства

08765333

Па добрай традыцыі напярэдадні 9 Мая супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў завіталі да працаўніка тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Івана Шабельнікава з вёскі Асарэвічы, каб павіншаваць яго з Днём Перамогі і ўручыць падарунак.

Іван Аляксеевіч даўно на заслужаным адпачынку, але ў гады маладосці зрабіў нямала для набліжэння Вялікай Перамогі. У пасляваенны час служыў у органах унутраных спраў – у Дзяржаўтаінспекцыі г. Львова (Украіна).

Супрацоўнікі міліцыі падзякавалі Івану Аляксеевічу за мужнасць і адвагу, праяўленыя падчас вайны, за сённяшняе мірнае жыццё. Пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця на доўгія гады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *