У мінулым годзе Ганна і Віталь Дашукі з Мікуліч прымалі ўдзел у абласным конкурсе “Сям’я года” і выйшлі ў фінал

Грамадства Популярное

cemia

Пра талент і здольнасці гаспадара дома ўжо расказвалася на старонках “Маяка Палесся”. Фотаздымкі, якія суправаджалі рэпартаж, адлюстроўвалі толькі частку таго, што ўпрыгожвала падвор’е Дашукоў. Фігуры казачных персанажаў з твораў Пушкіна абуджалі фантазію і здаваліся жывымі, старадаўнія рэчы, якія былі ў побыце нашых продкаў, пераносілі ў мінулае стагоддзе. Фантан веяў прахалодай і клікаў адпачыць у спёку. Нездарма іх сядзібу прызналі ўзорнай.

Шмат зрабіў Віталь Віктаравіч і для добраўпарадкавання роднай вёскі. Малыя архітэктурныя формы – яго рук справа. Мікулаў млын з’явіўся ў цэнтры Мікуліч у 2015-м. А летась кульмінацыйным момантам фестывалю сямейных клубаў “Мікулянскія забавы” стала адкрыццё альтанкі з печчу, якую мясцовы ўмелец выканаў у рамках праекта “Інкубатар ініцыятыў-2”, ПРААН.

Імпануе гаспадарлівасць і прадпрымальнасць гэтай сямейнай пары, цвярозы погляд на многія жыццёвыя рэчы і жаданне рэалізаваць свае таленты і магчымасці. Пры тым што празмерна заняты, бо трымаюць вялікую гаспадарку, выхоўваюць чацвёра дзяцей (наймалодшы, Яраслаў, нарадзіўся ў сакавіку 2018-га), знаходзяць час для вучобы. Ганна Васільеўна мае дзве вышэйшыя адукацыі, а Віталь Віктаравіч завочна атрымлівае веды ў Рэчыцкім аграрным каледжы. Магчыма, зноў зоймецца ма-лочнай жывёла-гадоўляй, бо ўсё неабходнае для гэ-тага ёсць.

Старэйшая дачушка Вікторыя – выдатніца вучо-бы, актывістка і ўдзельніца алім-піяд, другакласніца Ксюша з задавальненнем дапамагае бацьку ўпраўляцца з дамашняй жыў-насцю. Дзяўчы-нкі гуляюць з гадавалым брацікам Ігнатам, калі тата і мама выконваюць дамашнюю работу. На маё пытанне “У чым сакрэт сямейнага шчасця?”, не задумваючыся, адказалі: “У даверы і ўзаемаразуменні”. Разам крочаць па жыцці з 2005 года.

Нарадзіліся і выраслі ў Мікулічах, жылі пасуседству. Пасля службы ў арміі Віталь вярнуўся ў родныя мясціны, пабудаваў дом, у якім зараз пануюць згода і каханне, шмат працуе і хоча бачыць любую жонку і дзяцей шчаслівымі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *