Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў

Грамадства

0000008876

Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.

З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і здаюць уступныя іспыты, выглядаюць так:

з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;

з 12 ліпеня па 4 жніўня — у іншых установах вышэйшай адукацыі.

Выпускнікі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, змогуць падаць дакументы ў ВНУ з 12 па 14 ліпеня.

Абітурыентам трэба будзе асабіста прадаставіць у прыёмную камісію дакумент, які засведчвае асобу, заяву, што запаўняецца па ўзоры, выдаваемым ВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае малады чалавек. У пакет дакументаў уваходзяць таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынская даведка, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі. Іх форма і колькасць устанаўліваюцца ВНУ.

З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты ў ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.

Залічэнне на бюджэт прадоўжыцца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ — па 24 ліпеня, у творчых — па 28 ліпеня. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічаць па 6 жніўня, у сілавых — па 2 жніўня, у творчых — па 3 жніўня.

Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *