Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 7 ліпеня

Грамадства

34224

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, пераважна па паўночным усходзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы.

У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.

Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 27 градусаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *