Як не згубіцца ў лесе

Школа бяспекі

foto789506720

Збіраючыся ў лес, выконвайце наступныя рэкамендацыі:

    у пахмурнае надвор’е паход лепш адкласці;

•    па магчымасці не адпраўляйцеся ў лес паасобку;

•    паведаміце сваякам (знаёмым) аб маршруце і часе вяртання;

•    вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе;

•    апранайце зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак;

    вазьміце компас, тэлефон, ваду, лякарствы, нож, запалкі.

Перш чым пайсці глыбей у лес запомніце, з якога боку сонца:

  калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа напрамку — сонца павінна быць злева, дадаткова адхіліцеся ўлева на 15 градусаў за кожную гадзіну знаходжання ў лесе.

Калі вы заблудзілі ў лесе:

    спыніцеся і супакойцеся;

    па магчымасці піце ваду;

•    шукайце лініі электраперадач, прасекі, сцяжынкі — калі знайшлі, ідзіце ўздоўж; ідзіце ўніз па цячэнню ракі, ручая;

   прыслухоўвайцеся: шум трактара чутна за 3-4 км, брэх сабакі — за 2-3 км, поезд — за 10 км.

Не трэба выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець — займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу.

Крыніца: МНС Беларусі

Інфаграфіка: БелТА

087665



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *