Да школьнага сезона ў гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства завезлі адзенне на суму звыш 12 тысяч рублёў

Грамадства

1000_01

За акном – сярэдзіна жніўня. Да дня, калі хлопчыкі і дзяўчынкі зоймуць свае месцы за партамі ў прасторных класах і пачнуць спасцігаць школьныя дысцыпліны, засталося літаральна два тыдні. Іх бацькі зараз у прыемных, але часам стамляючых клопатах: падрыхтаваць дзіця да новага навучальнага года – навука няпростая.

У райцэнтры тавары для школьнікаў прапаноўвае ўнівермаг, асартымент якога ўключае канцтавары, рукзакі, адзенне. Тут можна апрануць вучняў малодшых і сярэдніх класаў, аддаючы перавагу айчынным вытворцам: Жлобінскай швейнай фабрыцы, ААТ “Надзея” (г. Брэст), ААТ “Камінтэрн” (г. Гомель), Мазырскай швейнай фабрыцы “Надэкс”.

1000_021000_10

Яна з мамай выбіраюць школьную форму ва ўнівермагу.
Яна з мамай выбіраюць школьную форму ва ўнівермагу.

Паводле спісу неабходных для вучняў пісьмовых прыналежнасцяў, ва ўнівермагу можна набыць практычна ўсё, пачынаючы ад гумак і лінеек і заканчваючы альбомамі для малявання і дзённікамі. Так, цана на сшыткі тут пачынаецца ад 16 капеек, на ручкі – ад 49-ці, простыя алоўкі – ад 44-х, пеналы – ад 3 рублёў 50 капеек і г.д.

1000_071000_091000_081000_061000_051000_04

Як паведаміла першы намеснік старшыні праўлення Брагінскага райспажыўтаварыства Аксана Раманюк, сёлета да школьнага сезона ў гандлёвыя кропкі завезлі адзенне на суму звыш 12 тысяч рублёў, абутак – больш як на 3 тысячы, канцылярскія і папярова-дзелавыя тавары – звыш 16,5 тысячы рублёў.

Пакупнікі, якія набудуць школьныя рэчы на суму, што перавышае 100 рублёў, могуць скарыстацца беспрацэнтнай растэрміноўкай. Так званы “Крэдыт да школы” прадастаўляецца на два месяцы з першапачатковым плацяжом – 15%. А паколькі, па словах Аксаны Юр’еўны, на падрыхтоўку дзіцяці да новага навучальнага года спатрэбіцца прыкладна ад 150 да 300 рублёў, такая прапанова якраз дарэчы.

Кошт на рукзакі ва ўнівермагу – ад 35 рублёў.
Кошт на рукзакі ва ўнівермагу – ад 35 рублёў.

На другім паверсе ўнівермага працуе магазін “Аміна”. У гандлёвай кропцы індывідуальнага прадпрымальніка таксама чакаюць школьнікаў. Цэнавы дыяпазон касцюмаў для хлопчыкаў тут вагаецца ад 35 да 55 рублёў, сарочак – ад 10 да 12. Дзяўчынку можна апрануць у сарафан за 25 рублёў і блузку за 18 і г.д. Ёсць таксама спартыўныя касцюмы (ад 25 рублёў) і абутак (ад 10 рублёў).

1000_111000_12

Практычна ва ўсіх установах адукацыі ад вучняў патрабуюць дзелавога стылю адзення. А для бацькоў і дзяцей яшчэ важна, каб рэчы былі зручнымі і якаснымі, эстэтычна прывабнымі і прымальнымі па кошце. Таму дзе набываць тавары ці якому вытворцу аддаць перавагу, кожны выбірае, безумоўна, сам. Між тым не варта забываць: галоўнае ў справе падрыхтоўкі да школы не толькі правільны падыход, але і пазітыўны настрой. Тады 1 верасня ў дзяцей будзе асацыявацца з сапраўдным святам, што, безумоўна, станоўча адаб’ецца на іх навучальным працэсе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *