Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан уручыў школьны партфель першакласніку

Грамадства

00000002

У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром партфель першакласніку” брагінчане дапамагаюць падрыхтавацца да школы дзецям са шматдзетных сем’яў, а таксама хлопчыкам і дзяўчынкам, якія знахозяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дзень ведаў – адна са значных падзей у жыцці любога школьніка, а першакласніка – тым больш. Для дзяцей, якія ўпершыню сядуць за парты, 1 верасня пачнецца новы, сур’ёзны этап. Наперадзе іх чакаюць урокі, дамашнія заданні, адказы перад дошкай, адзнакі. І тут вельмі важна, з якім настроем хлопчыкі і дзяўчынкі пераступяць парог навучальнай установы. Для кожнага з іх вялікае значэнне зараз мае і адзенне, і ранец, і канцылярскія прыналежнасці.

Праз некалькі дзён пачне свой шлях па доўгай, але цікавай і напоўненай разнастайнымі адкрыццямі школьнай дарозе і Мікіта Раманчук. Каб павіншаваць хлопчыка з такой значнай падзеяй, у госці да мнагадзетнай сям’і завітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан.

00000004

У рукзак, які быў набыты за кошт сродкаў, сабраных дэпутацкім корпусам райсавета, змясцілася практычна ўсё: сшыткі, ручкі, алоўкі, альбом, фарбы, фламастэры, каляровая папера… Усе прыналежнасці Мікіта разглядваў з цікаўнасцю і захапленнем. І, безумоўна ж, не выпусціў магчымасці тут жа прымерыць ранец, каб адчуць сябе школьнікам.

Аляксандр Іванавіч пажадаў будучаму першакласніку поспехаў у вучобе, атрымліваць толькі добрыя адзнакі і радаваць сваімі дасягненнямі родных.

Каляровы рукзак, напоўнены неабходнымі для першакласніцы рэчамі, адной з першых атрымала і Алёна Трыхлеб. Аб тым, каб будучая школьніца сустрэла Дзень ведаў у поўнай экіпіроўцы, паклапаціліся супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на чале з начальнікам Сяргеем Даўгуляўцам і раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму пад кіраўніцтвам Алены Уласенкі. Дзяўчынка выхоўваецца ў мнагадзетнай сям’і. Старэйшыя дзеці таксама школьнікі, таму такому падарунку была рада і Алёна, і яе бацькі.

1000002

Будучая першакласніца ўжо ўмее лічыць да дзесяці, ведае некаторыя літары і вельмі любіць маляваць, таму ў школу ідзе з добрым настроем і жаданнем вучыцца на “выдатна”.

Штогод у дабрачыннай акцыі ўдзельнічаюць і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сёлета яны дапамаглі падрыхтавацца да новага навучальнага года Дар’і Шынкарэнцы з Малажына. Уручыў вучаніцы падарунак, а гэта рукзак са школьнымі прыналежнасцямі, першы намеснік начальніка РАНС Віктар Цімонін.

1000003

Дарэчы, падчас акцыі “Збяром партфель першакласніку” плануецца перадаць дзецям больш за 60 школьных ранцаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *