Турзлёт: атрымаць яркую перамогу ў тым ці іншым спаборніцтве імкнуўся кожны

Грамадства Спорт

Палатачны лагер удзельнікаў маладзёжнага турыстычнага злёту “Адзінства-2018” разгарнуўся ў маляўнічым месцы каля вёскі Асарэвічы ў мінулыя выхадныя. На ўлонні прыроды сустрэліся шэсць каманд, якія не выпусцілі магчымасці і сёлета прадэманстраваць свае сілы і здольнасці.

Для многіх калектываў турзлёт з’яўляецца не толькі добрай традыцыяй, але і знакам сяброўства, дапамагае калегам згуртавацца, адзінай камандай ісці да мэты.

І на гэты раз сярод іх разгарнулася нежартоўная барацьба: адны былі лепшыя ў спорце, другія – у творчасці, а нехта праявіў сябе як вопытны аматар рыбнай лоўлі. У поўнай меры раскрыць свае таленты і атрымаць яркую перамогу ў тым ці іншым змаганні імкнуўся кожны.

0086655_020086655_03

У выніку лідарам стала каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Другое месца занялі прадстаўнікі раённай ветэрынарнай станцыі, трэцяе – аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”. А аб насычанай трохдзённай праграме для турзлётаўцаў паклапацілася судзейская калегія, у склад якой увайшлі супрацоўнікі Брагінскай ДЮСШ і ФСК “Ураджай”.

Каманды, якія сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных відах спаборніцтваў, атрымалі дыпломы, кубкі і сувеніры.

Каманада аддзела адукацыі, спорту і турызму
Каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму

_______________________________________

У ліку пераможцаў і прызёраў

Паласа перашкод:

І месца – ветстанцыя;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – раённая бальніца.

Перацягванне каната:

І месца – раённая бальніца;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – раённая арганізацыя ГА “БРСМ”.

Валейбол:

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Дартс:

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – ветстанцыя;
ІІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Насценгазета:

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – ветстанцыя.

Мастацкая самадзейнасць:

І месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІ месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІІ месца – ветстанцыя.

Рыбная лоўля:

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – ветстанцыя.

Бівуак:

І месца – ветстанцыя;
ІІ месца – раённая бальніца;
ІІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

“Кот у мяху”:

І месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІ месца – ветстанцыя;
ІІІ месца – раённая бальніца.

Агульны залік:

І месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІ месца – ветстанцыя;
ІІІ месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *