Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусціла новы праект для старшакласнікаў

Грамадства

01_2

Праект “ПРАФарыенцір” партала Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1prof.by) дапаможа старшакласнікам выбраць будучую прафесію.

“Праект стартаваў у верасні. Для старшакласнікаў падрыхтавана падрабязная прэзентацыя спецыяльнасцей ад прафарыентолага, парады па выбары прафесіі і артыкулы па тэме. Цяпер на партале размешчана інфармацыя аб 8 прафесіях, да канца года плануецца дабавіць апісанне яшчэ 40. Таксама з’явяцца відэаролікі, у якіх майстры сваёй справы раскажуць аб асабістым вопыце работы па той ці іншай спецыяльнасці”, – расказалі ў ФПБ.

Важны складальнік праекта – экскурсіі на буйнейшыя беларускія прадпрыемствы. Маладыя людзі змогуць убачыць умовы працы, перавагі і недахопы той ці іншай прафесіі, паразмаўляць са спецыялістамі.

Прыняць удзел у такой экскурсіі змогуць пераможцы конкурсаў, якія будуць праводзіцца ў групах “ПРАФарыенціра” ў сацыяльных сетках. Асноўная задача – паказаць старшакласнікам, наколькі важна актыўная асабістая пазіцыя пры выбары прафесіі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *