Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Грамадства

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

zamorozki

«На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталявалася восеньскае, няўстойлівае, ветранае надвор’е з тэмпературным фонам на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. У наступныя суткі атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, абумовяць ветранае з кароткачасовымі дажджамі надвор’е, але будзе даволі цёпла. У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску надвор’е пачне паляпшацца, аднак пахаладае. У ноч на нядзелю ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 4 градусаў», — сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 28 верасня, пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу па поўначы, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль.

Днём будзе 13-18 цяпла, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 20 градусаў.

У суботу, 29 верасня, надвор’е ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая больш халодная паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы.

У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях па паўночным усходзе Беларусі магчымы замаразкі да нуля — мінус 2.

Днём будзе 7-13 градусаў цяпла.

У нядзелю, 30 верасня, надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў.

Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 4, толькі месцамі тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за плюс 1-4 градусы.

Днём будзе 8-15 цяпла.

У панядзелак, 1 кастрычніка, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, магчымы замаразкі да нуля — мінус 3.

Удзень будзе ад плюс 11 па паўночным захадзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *