Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа абсталявала пляцоўку для трэніровак у парку

Главное Грамадства Спорт


Многія працоўныя калектывы – у чаканні добрых перамен: на вачах змяняюцца, прыгажэюць адміністрацыйныя будынкі, ствараюцца больш камфортныя ўмовы для работы і адпачынку. Яркія камізэлькі будаўнікоў і дарожнікаў можна ўбачыць паўсюль, як і пачуць гул тэхнікі. Брагін зараз падобны, хутчэй, на вялікі муравейнік. Патрэбна граматна падысці да выкарыстання кожнага аб’екта, кожнага кавалачка зямлі, завяршыць распачатыя рамонты: на наш пасёлак ускладзена адказная місія – стаць узорна-паказальным.

Не дзіўна, што ў такіх умовах, пакуль вядуцца маштабныя работы, мясцовыя жыхары адчуваюць пэўныя нязручнасці. Варта пацярпець. Усё робіцца не толькі для нас, але і для наступных пакаленняў – на гады. Таму для людзей, якія з разуменнем адносяцца да часовага дыскамфорту, гэта не падстава паніжаць напал працоўнай дзейнасці.

Аб гэтым падумалася, калі, накіроўваючыся ў адну з арганізацый, яшчэ здалёк пачула бурныя дзіцячыя эмоцыі. Позірк міжволі скіраваўся ў бок акультуранага парка каля раённай бальніцы. Менавіта там супрацоўнікі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы разам са сваімі выхаванцамі абсталявалі пляцоўку для трэніровак, бо са стадыёнам пакуль даводзіцца пачакаць. Рукзакі хлапчукоў-падлеткаў былі пакінуты прама пад дрэвамі, а самі яны, разгарачаныя, бойка ганялі футбольны мяч.

Размінка, практыкаванні для развіцця хуткасці і спрытнасці, каардынацыі рухаў, адточванне тэхнікі гульнявых прыёмаў – на занятках пад кіраўніцтвам Паўла Камагурава нічога не выпускалася з-пад увагі. А воклічы дзяцей, іх пазітыўныя эмоцыі і здаровая актыўнасць на свежым паветры сведчылі: ніякія нязручнасці не перашкода, калі калі спорт у пашане.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *