Твор Андрэя Брэгіда “Размова” ўвайшоў у зборнік вершаў “Дзеці за мір”

Важное Общество

Штогод Гомельскае абласное аддзяленне пісьменнікаў праводзіць шэраг тэматычных акцый, прымеркаваных да Міжнароднага дня міру і накіраваных на ўмацаванне сяброўства і ўзаемаразумення паміж народамі, далучэнне падрастаючага пакалення да міратворчай місіі.

Сёлета на ўрачыстае мерапрыемства ў абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі запрасілі пераможцаў і прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце – жыць у мірнай краіне!” Сярод іх быў і вучань нашай школы, шасцікласнік Андрэй Брэгід. Ва ўрачыстых абставінах ён атрымаў дыплом лаўрэата. Твор Андрэя “Размова” ўвайшоў у зборнік вершаў “Дзеці за мір”.

Галоўны герой верша просіць тату расказаць пра вайну, а той адказвае, што не ваяваў, служыў у арміі ў мірны час, але давялося прайсці вайну яго дзядулям і прадзядулям. Твор павучальны, бо заклікае моладзь захоўваць самае каштоўнае, што ёсць у людзей, – мір і спакой.

Віншуем Андрэя з перамогай і жадаем поспехаў на паэтычнай ніве!

Святлана ХАРКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Малажынская сярэдня школа”



Добавить комментарий