2018-ты ў гісторыі Брагіншчыны

Главное Грамадства

Палітычнае жыццё. 18 лютага прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Стогадовыя юбілеі адзначылі Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, пагранічная служба, 165 — пажарная. 15 лістапада 100-годдзе з дня заснавання адзначыў раённы аддзел унутраных спраў. Споўнілася 80 гадоў Гомельскай вобласці, а 18 ліпеня – 30 год ПНДУ “Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік”.

Даты. 23 верасня 1943-года Камарын стаў першым населеным пунктам, які скінуў аковы акупацыі. Гэта было 75 гадоў таму. Адсюль пачалося вызваленне рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 лістапада – Дзень вызвалення Брагіна ад карычневай чумы. Хракавіцкая школа адзначыла сваё 155-годдзе.

У Год малой радзімы гарпасёлкі Брагін і Камарын змянілі сваё аблічча: капітальна адрамантаваны ўстановы адукацыі, культуры, жылыя дамы, у новае асфальтнае пакрыццё “апрануліся” тратуары і вуліцы. У райцэнтры адкрыліся спартыўна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячая школа мастацтваў, будынак аўтастанцыі, з’явілася дзіцячая пляцоўка. Брагін стаў месцам правядзення абласных дажынак.

Эканоміка. Пачата распрацоўка Плана мясцовага эканамічнага развіцця з акцэнтам на падтрымку прадпрымальніцтва. Брагінскі раён далучыўся да ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост” і стаў адным з трох раёнаў-пераможцаў.

Узнагароды і перамогі. Брагінскі раён атрымаў пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку гонару за эканомію энергарэсурсаў. Іялчанская СШ стала прызёрам конкурсу сярод сельскіх школ з трох абласцей “Прышкольны ўчастак як адукацыйная пляцоўка для сучасных бяспечных агратэхналогій”. Механізатара ААТ “Малажынскі” Віктара Жука ўзнагародзілі ордэнам Пашаны. Загадчык Камарынскай участковай бальніцы Юрый Крываносаў стаў лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “Урач агульнай практыкі”.

Культура. У в. Краснае прайшоў фестываль сямейных клубаў “Гісторыя маёй вёскі”. У в. Буркі адрамантавалі капліцу, пабудаваную ў 19-м стагоддзі. Паклонны Крыж на месцы храма з’явіўся ў Глухавічах у зоне адчуджэння і адсялення.

Наваселлі. Здадзены ў эксплуатацыю два 24-кватэрныя дамы ў Брагіне па вуліцы Гагарына.

Міжнароднае супрацоўніцтва. Заключаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Брагінам і Бейнаско (Італія). Брагінскі раён наведаў Часовы Павераны ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь Паул ван Ааствейн. Прайшоў міжнародны мастацкі плэнер, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Адбылася рэгіянальная канферэнцыя па падвядзенні вынікаў рэалізацыі праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” (фінансуецца ЕС). Рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *