У Беларусі пашыраны пералік месцаў, дзе забаронена курыць

Грамадства Территория закона

Да іх ліку цяпер адносяцца дапаможныя памяшканні жылых дамоў, ліфты, рабочыя месцы ў памяшканнях, падземныя пераходы, прыпыначныя пункты і пасадачныя пляцоўкі. Дыміць нельга таксама на тэрыторыі і ў памяшканнях спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, на дзіцячых пляцоўках. За курэнне ў забароненых месцах парушальніку пагражае штраф да чатырох базавых велічынь (адна БВ складае Br25,5). Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС.

Новыя правілы, якія рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў, уведзены дэкрэтам №2 ад 24 снежня 2019 года «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якія прадугледжваюць карэкціроўку дэкрэтаў ад 17 снежня 2002 года №28 і ад 18 кастрычніка 2007 года №4.

«Калі раней курэнне на дзіцячай пляцоўцы было на сумленні курцоў (супрацоўнікі міліцыі маглі толькі зрабіць ім вусную заўвагу), то цяпер адказаць давядзецца рублём. Бацькі, чые дзеці (да 16 гадоў) будуць заўважаны за такім заняткам, таксама могуць быць прыцягнуты да адказнасці. Калі будзе ўстаноўлена, што гэта здарылася па прычыне невыканання бацькамі абавязкаў па выхаванні свайго дзіцяці, то ў адпаведнасці з арт. КаАП Беларусі штраф можа дасягнуць 10 базавых велічынь», — расказалі ў МУС.

У міністэрстве адзначылі, што новаўвядзенні дэкрэта нацэлены на прадухіленне негатыўнага ўплыву тытуню на здароўе насельніцтва, асабліва падрастаючага пакалення. У якасці прыкладу ў МУС прывялі забарону на курэнне ў машыне, дзе знаходзяцца дзеці, якім не споўнілася 14 гадоў. Цяпер гэта лічыцца парушэннем і падпадае пад дзеянне артыкула 17.9. КоАП.

«Вадзіцелям аўтамабіляў трэба быць у курсе новых правіл і выконваць іх», — падкрэслілі ў міліцэйскім ведамстве.

Дэкрэт прадугледжвае таксама забарону на продаж непаўналетнім вадкасцей для электронных сістэм курэння, аб чым павінны памятаць у гандлёвых пунктах.

Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Алега Каразея, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, у першую чаргу міліцыі грамадскай бяспекі, у час нясення службы будуць удзяляць пільную ўвагу як новым месцам, свабодным ад курэння, так і іншым аспектам антытытунёвага заканадаўства, пазначаным у дэкрэце. У ім дакладна вызначана, дзе могуць быць створаны спецыяльныя месцы для курэння. У 2018 годзе да адміністрацыйнай адказнасці па арт. КаАП прыцягнута амаль сем тысяч чалавек, з іх больш за сто непаўналетніх.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *