Фіналісты «Снежнага снайпера» трэніруюцца ў «Раўбічах» перад стартам спаборніцтваў

Спорт

Юныя біятланісты фінальных рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба актыўна рыхтуюцца да маючых адбыцца стартаў у спарткомплексе «Раўбічы».

 

Вучэбны збор каманд абласцей і горада Мінска пачаўся 4 лютага. Некаторыя ўдзельнікі прыбылі да месца будучых стартаў загадзя і апрабавалі трасу маючых адбыцца спаборніцтваў.

Заняткі з юнымі біятланістамі па лыжнай падрыхтоўцы і стральбе будуць праходзіць да 7 лютага. За гэты час спартсмены вывучаць тэхніку бяспекі, навучацца карыстацца сапраўднай малакалібернай вінтоўкай. Галоўным суддзёй фінальных спаборніцтваў «Снежнага снайпера» выступіць бронзавы прызёр Алімпіяды ў Нагана Аляксей Айдараў.

Удзельнікаў таксама чакае насычаная экскурсійная праграма, яны наведаюць многя знакавыя мясціны Мінска, музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы «Снежны снайпер» адбудуцца ў спарткомплексе «Раўбічы» 8 і 10 лютага (пачатак праграмы ў 10.30).

Для балельшчыкаў гэтымі днямі будзе арганізаваны праезд грамадскім транспартам ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» (аўтобусны прыпынак у бок цэнтра горада, аўтобус нумар 449э).

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя біятлона, Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *