Спявак Uzari запусціў акцыю па папулярызацыі беларускай мовы

Грамадства Это интересно

21 лютага, у Дзень роднай мовы, беларускі спявак Uzari выставіў сваю ўмову, а дакладней запусціў акцыю па папулярызацыі беларускай мовы пад назваю #Umova.

– Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём у маім жыцці мовы ўсё больш і больш, – гаворыць спявак. – Мой першы альбом “Padziaka Serca”, што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным. У Дзень роднай мовы я прапаную вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць ланцужок далей, каб падтрымаць нашу спадчыну. Зрабі свой крок да мовы.

Сэнс акцыі, якая ператвараецца ў гульню, вельмі просты і дазваляе ахапіць вялікую колькасць беларусаў.

Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы знаходзіць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія знаходзяцца вакол нас.

Фатаздымкі з носьбітамі беларускай мовы трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі — гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы. Хэштэг #Umova — абавязковы, каб Uzari мог адсочваць публікацыі.

Усім, хто выканае ўмову, Uzari паабяцаў  даслаць спасылку на свой альбом “Padziaka serca”, а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірменныя футболкі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома, што пройдзе ў красавіку ў Мінску.

Больш падрабязней аб конкурсе можна даведацца тут:

https://vk.com/uzari

https://www.instagram.com

https://m.facebook.com/story



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *