У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю насельніцтва

Сельское хозяйство

Памеры надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупляемую ў насельніцтва, у 2019 годзе ўстаноўлены пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 29 студзеня 2019 года №11.

Памер надбаўкі за 1 кг малака каровінага базіснай тлустасці, закупляемага ў насельніцтва і пастаўляемага арганізацыям для вытворчасці малочных прадуктаў, складае 0,04 рубля.

За 1 кг маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг, закупляемага ў насельніцтва арганізацыямі для гадоўлі, надбаўка вызначана ў памеры 0,40 рубля.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2019 года.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *