ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі” адбудзецца на Гомельшчыне

Грамадства

Году малой радзімы прысвечаны ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”. Мерапрыемства, якое адбудзецца ў г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года, арганізоўвае і праводзіць установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Абласны конкурс, які сёлета адзначае сваё 20-годдзе, праводзіцца з мэтамі аднаўлення, захавання і пераемнасці традыцыйнага танцавальнага мастацтва Гомельскай вобласці, далучэння маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны. Агульная колькасць удзельнікаў за гісторыю правядзення мерапрыемства – больш за паўтары тысячы.

На ўдзел у юбілейным конкурсе падалі заяўкі каля сотні танцавальных пар з 18 раёнаў Гомельскай вобласці, якія будуць змагацца паміж сабой у пяці ўзроставых катэгорыях. Танцоры ад 9 да 82 гадоў выканаюць 21 народны побытавы танец Гомельшчыны. Прафесійнае журы вызначыць лепшых выканаўцаў, ацэньваючы веданне кампазіцыі танца, музыкальнасць выканання, захаванне мясцовага танцавальнага стылю, самабытнасць і адметнасць танцавальнай манеры, адпаведнасць касцюмаў мясцовым традыцыям, а таксама сцэнічную культуру і этыкет.

Дадатковая інфармацыя:

Глушэц Ірына Валер’еўна, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”,

прац. (8-0232)33-70-95, маб. (8-029)856-68-76, glushetsira@gmail.com



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *