Вучні Малажынскай школы павіншавалі педагогаў-ветэранаў са святам Першамая

Грамадства

Цёплай майскай раніцай вучні Малажынскай сярэдняй школы накіраваліся да педагогаў-ветэранаў, каб павіншаваць іх са Святам працы ў рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Дзякуй за працу!

Спачатку дзеці наведалі Васіля Аляксеевіча Супруненку, які шмат год працаваў у Малажынскай школе завучам і развіваў фізічныя здольнасці вучняў на ўроках фізічнай культуры і спорту.

Павіншавалі таксама Людмілу Іванаўну Супруненку, якая доўгі час выкладала матэматыку. Уручылі паштоўку і кветкі Ніне Усцімаўне Палявой, якую былыя выпускнікі памятаюць як выкладчыцу біялогіі і гісторыі. Словы падзякі прагучалі ў адрас Івана Панцялеевіча Давыдоўскага, які аддаў шмат гадоў навучанню і выхаванню вучняў пачатковых класаў. Выпускнікі памятаюць гэтага строгага, але справядлівага і таленавітага педагога.

Не абмінулі дзеці ўвагай Марыю Адамаўну Сапегу і Ганну Іванаўну Харко, якія на працягу доўгага часу працавалі ў мясцовай школе тэхработнікамі. У вачах апошніх стаялі слёзы. Гэта былі слёзы радасці ад таго, што іх праца на карысць роднай школы не забыта, маладое пакаленне шануе і памятае ветэранаў.

Марына ШЧУЧЭНКА,
старшыня прафкама Малажынскай сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *